Станьце прыкметнымі!

За 9 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Бялыніцкага раёна зарэгістравана 10 ДТЗ, у якіх пацярпелі 10 чалавек, двое загінулі. У параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года адбыўся рост колькасці здарэнняў на 5, а лік параненых павялічыўся на 7 чалавек.

Праблема траўматызму пешаходаў і веласіпедыстаў асабліва абвастраецца з надыходам восені. Светлавы дзень змяншаецца, і шматгадовая практыка паказвае, што менавіта ў гэты перыяд на дарогах павялічваецца колькасць наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў. Большасць з іх адбываецца, як правіла, у цёмны час сутак.

23 верасня а палове дзявятай вечара магіляўчанін на аўтамабілі “Рэно Меган Сцэнік” каля вёскі Ізобішча зрабіў наезд на пешахода, які ляжаў на праезнай частцы дарогі і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

26 верасня ў 9 гадзін вечара жыхар Жлобіна, рухаючыся на аўтамабілі “Вольва” па дарозе Талачын-Круглае-Вішоў, зрабіў наезд на жанчыну-пешахода, жыхарку вёскі Старое Сяло, якая ішла па праезнай частцы дарогі ў папутным накірунку і была без флікера. У выніку ДТЗ жанчына ад прычыненых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Нагадваем, што па 26 кастрычніка АДАІ РАУС праводзіць прафілактычную акцыю “Час стаць прыкметным!”. Гадоўная яе мэта – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту ў цёмны час сутак і прапаганда выкарыстання імі святлоадбівальных элементаў.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік  АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *