Юбілейны нованароджаны бялынічанін

На мінулым тыдні ў раённым ЗАГСе быў зарэгістраваны юбілейны ў гэтым годзе соты нованароджаны жыхар Бялыніччыны. З папаўненнем віншуем сямю Ігара і Ганны ЛАПО, якія цяпер зяўляюцца бацькамі маленькага сына Дзмітрыя.

Безимени-1

 

Акцыя “100-ае дзіця” праводзіцца ва ўсіх раёнах Беларусі і прымеркавана да стагоддзя з дня заснавання органаў ЗАГСу ў нашай краіне.

– На працягу цэлага веку органы ЗАГСу рэгіструюць самыя важныя і радасныя падзеі ў жыцці людзей – гэта вяселле і народзіны дзіцяці. Абысці ўвагай такі юбілей, як соты народжаны жыхар, супрацоўнікі ўстановы наогул не маглі. Мы ўдвайне рады павіншаваць Ігара і Ганну, бо іх сын – першанец у сям’і, – распавяла начальнік аддзела ЗАГСу Наталля ЛАЗОЎСКАЯ.

Маладым бацькам уручылі пасведчанне аб народзінах дзіцяці асаблівага ўзору і дэкаратыўны торт з карыснымі прыналежнасцямі для немаўляці. Таксама Наталля Віктараўна пажадала ім здароўя, шмат шчаслівых момантаў і каб у іх сына з цягам часу з’явіліся яшчэ брацікі і сястрычкі.

– Мы вельмі шчаслівыя, што менавіта наш сын быў зарэгістраваны пад юбілейным лікам 100. Хоць гэта і выпадкова, але ўсё роўна прыемна для ўсёй нашай сям’і, – пракаментавала маладая мама Ганна Лапо.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *