Сад, які дае прыбытак

У пладасховішчы СВККалгасРадзімапах ад яблыкаў стаіць такі салодкі і духмяны, што пачынае кружыцца галава.    І сёлета, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, вішоўскія садаводы не засталіся без прыбытку. Дарэчы, не толькі матэрыяльнага.

ябл

На сёлетнім ураджаі яблыкаў у гэтай сельгасарганізацыі не самым лепшым чынам адбіліся веснавыя замаразкі. Частка завязей загінула, але тое, што ўдалося выратаваць, сабрана і захоўваецца для наступнай рэалізацыі.

У садзе вырошчваюць гатункі беларускай селекцыі: Імрус, Ветэран, Беларускае салодкае, Чараўніца, Алеся. Ёсць таксама і грушы – Беларуская позняя і летняя. Агульная плошча сада складае 100 га.

– Ураждайнасць у гэтым годзе не такая вялікая, як хацелася б, – кажа аграном-плодагароднінавод Мікіта БАЛАХОНЦАЎ. – У маі тэмпература паветра зніжалася і да мінус двух градусаў. А гэта  негатыўна ўплывае на завязі. Таму сёлета агульная вага ўраджаю набліжаецца да 400 тон. Але ўсё роўна ў параўнанні з іншымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі мы выйшлі на добрыя паказчыкі.

Таксама на будучы ўраджай уплывае тое, што ў некаторых гатункаў яблыкаў узнікае перыядычнасць плоданашэння з-за перагрузкі. Даваць вялікі ўраджай кожны год такое дрэва не можа. А хімічнае прарэджванне спецыялісты гаспадаркі не    выкарыстоўваюць. Наогул, хімію ўжываюць у працы па мінімуму, бо імкнуцца зрабіць прадукт як мага больш экалагічна чыстым. Так, калі              ў айчынных гаспадарках хімічная апрацоўка праводзіцца 8-10 раз на год, то, напрыклад, у нашых суседзяў з Польшчы – больш за 20… А нітраты, так ці інакш, захоўваюцца ў пладах.

Існуе, аднак, эканамічны парог шкоднасці: у суадносінах з ім вылічваецца неабходнасць апрацоўкі ад насякомых і інфекцый.

– Збіраць ураджай нам дапамагалі вучні Вішоўскай школы, як і ў папярэднія гады. Без іх справіцца было б значна цяжэй, – распавядае Мікіта Уладзіміравіч.

Але як захаваць увесь сабраны скарб? Ланцуг адпаведных мерапрыемстваў пачынаецца яшчэ ў садзе. Бо і гніль, і цвіль з’яўляецца не на складзе, а прыносіцца менавіта з саду. Выкарыстоўваюцца фунгіцыды, якія абараняюць яблыкі ад паршы і гнілі. Для лепшага захавання з дрэў стараюцца не здымаць вільготныя плады, бо ў вільготным асяроддзі інфекцыі развіваюцца значна хутчэй. А сховішча, у сваю чаргу, адпавядае ўсім патрабаванням стандарту.

А як прыемна спелы і сакавіты яблык адправіць да сваіх спажыўцоў!

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *