Кожны дзень перад вачыма дарога

Як гаворыцца, любіш катаццалюбі і саначкі вазіць. Але гэта не пра тых, хто ў гэтую нядзелю адзначае святаДзень аўтамабіліста і дарожніка. І самі любяць пакатацца, і іншых падвезці. Жыхары Бялыніччыны, якія маюць за плячыма вялікі вадзіцельскі стаж, распавялі карэспандэнту райгазеты пра тое, як гэтакожны дзень быць удзельнікам дарожнага руху.

НазаровХідзіхон НАЗАРАЎ, вадзіцель філіяла Аўтапарк № 7 ААТМагілёўаблаўтатранс”:

– Вадзіцельскага стажу ў мяне больш за 35 гадоў, 15 з якіх працую ў аўтапарку. Праца, вядома ж, не з лёгкіх. Пастаянна трэба быць уважлівым і засяроджаным, таму што на вадзіцеля аўтобуса ўскладаецца вялікая адказнасць – дзясяткі чалавечых жыццяў. Я гэта разумею, таму імкнуся быць асцярожным.

На жаль, пасажыры бываюць розныя, таму прыходзіцца цярпець не заўсёды добрае стаўленне да сябе. Але стараюся не звяртаць на гэта ўвагу і быць максімальна ветлівым з кожным чалавекам.

Працаваць вадзіцелем у аўтапарку мне падабаецца. Тут добры калектыў, у мінулым годзе атрымаў новы аўтобус.

Не сказаць, што Дзень аўтамабіліста – вялікае свята для мяне, але ўсё ж такі, заўсёды прыемна атрымліваць віншаванні. Тым больш, што за рулём я праводжу вялікую частку свайго жыцця.

Святлана МАСЛЯНКОВА, вадзіцель-аматар:

– Больш, чым у мяне, вадзіцельскага стажу няма ні ў каго, — жартуе жанчына. — З 1965 года прыйшлося кіраваць двухколавым транспартам. За пяць гадоў памяняла тры матацыклы: “Мінск” быў, і ІЖ, нават на МТ-9 ездзіла. А ўжо ў 1970 села за руль аўтамабіля і з таго дня амаль кожны дзень на колах. Вось і цяпер штодня езджу з Вішова ў Шклоўскі раён.

Зараз ужо не ўяўляю жыцця без машыны. Гэта ж зручна і камфортна – можна ў любы момант патрапіць туды, куды неабходна, і пры гэтым нікога не прасіць.

НабоковСяргей НАБОКАЎ, вадзіцель ДРБУ № 170:

– Я ўсё жыццё за рулём, — усміхаецца мужчына. —Прыйшоў у ДРБУ адразу пасля службы ў войску і вось ужо 26 гадоў працую на МАЗе. Прафесію доўга выбіраць не прыйшлося – бацька больш за 35 гадоў адпрацаваў вадзіцелем у гэтай жа арганізацыі. Бацькі атрымалі кватэру тут, непадалёк ад ДРБУ, таму я ведаў у твар усіх яе супрацоўнікаў. Можна сказаць, вырас у гэтым раёне. І, натуральна, калі настаў час уладкоўвацца на працу, я без сумнення прыйшоў менавіта сюды.

Зараз перавожу на сваёй аўтамашыне асфальтаўкладчыкі, бульдозеры, экскаватары і іншую тэхніку, дастаўляю бітум з нафтаперапрацоўчых заводаў. Кожны дзень знаходзіцца за рулём даволі цяжка, але я ніколі не пашкадаваў, што абраў прафесію вадзіцеля. Стамляюся, вядома. Таму і не купляю асабісты аўтамабіль – тады наогул не будзе калі адпачываць ад руля.

Гутарыла Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *