З высокімі ўзнагародамі вярнуліся юныя бялыніцкія барцы са спаборніцтваў па дзюдо

З высокімі ўзнагародамі вярнуліся юныя бялыніцкія барцы са спаборніцтваў па дзюдо, якія праходзілі ў Магілёве.

спорт

 

У першынстве сярод дзіцячых спартыўных школ абласнога цэнтра ўдзельнічалі хлопчыкі 2007-2009 гадоў нараджэння. Далучыліся да іх і пачынаючыя бялыніцкія спартсмены. І з якімі вынікамі!

У вагавой катэгорыі 66 кілаграмаў першае месца заняў Раман ХРАМАЖАНКОЎ, выхаванец аддзялення па дзюдо ДЮСШ.

А ў катэгорыі да 29 кілаграмаў трэцім стаў Вячаслаў КАРНЕЕЎ, падапечны трэнера ДЮСШ Кацярыны КАРАЛЁНАК.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *