Бібліятэка аграгарадка Вішоў сёлета адзначае 65-годдзе з часу заснавання

У жыцці бібліятэк, як і ў жыцці чалавека, ёсць маленькія і вялікія падзеі, важныя даты… Так і сельская бібліятэка аграгарадка Вішоў сёлета адзначае 65-годдзе з часу заснавання.

Безимени-1

Пачалася дзейнасць установы з дзвюх кніжных шаф, якія прытуліліся ў будынку мясцовага сельвыканкама. У распараджэнні бібліятэкара былі толькі 90 экзэмпляраў кніг рускіх і беларускіх класікаў.

Але гэта не спыняла энтузіязму людзей, якія распаўсюджвалі кнігу сярод вяскоўцаў. Больш за 30 гадоў загадвала кніжным царствам Марыя КАНЦАВАЯ. Шмат гадоў працавалі ў бібліятэцы Таісія ПРАШЧАЛЫКІНА, Святлана ЗАБАРОНАК, Жанна ЗАЙЦАВА, і аўтар гэтых радкоў таксама некаторы час рабіла там.

Зараз гаспадынямі вострава чытання з’яўляюцца Наталля ПІКАС і Таццяна ГАРАНІНАВА. Высокапрафесійныя бібліятэкары, улюбёныя ў кнігу і чытанне, яны працягваюць лепшыя традыцыі, закладзеныя іх папярэднікамі, прывіваюць жыхарам аграгарадка Вішоў і навакольных вёсак высокія маральныя каштоўнасці.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *