Насычаныя выхадныя

Мінулы тыдзень выдаўся для супрацоўнікаў АДАІ РАУС насычаным. Непрыемнасцей дадаў і першы снег, “дзякуючы” якому ўзрасла колькасць ДТЗ.

26 кастрычніка ў 5 гадзін раніцы вадзіцель аўтамабіля ГАЗ рухаўся па аўтадарозе Мінск-Магілёў. Ён не ўлічыў складаных метэаралагічных умоў, тэхнічнага стану свайго транспартнага сродку і наехаў на тросавую агароджу. Аўтамабіль атрымаў  механічныя пашкоджанні.

У той жа дзень раніцой яшчэ адно ДТЗ адбылося ў Бялынічах па вуліцы Мічурына. Вадзіцель УАЗа не справіўся з кіраваннем свайго транспартнага сродку, згубіў пільнасць і ўрэзаўся ў прыпаркаваны на ўзбочыне аўтамабіль “Рэно”. У выніку ДТЗ абодва аўто атрымалі механічныя пашкоджанні.

29 кастрычніка на дарозе Шклоў-Бялынічы адбылося ДТЗ з удзелам нецвярозага вадзіцеля. На 48-м кіламетры аўтадарогі жыхарка Круглага не справілася з кіраваннем свайго “Рэно”, з’ехала ў кювет і перакулілася. Высветлілася, што жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

Згодна ч. 1 арт. 18.16 КаАП РБ, парушаль-ніцу чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам ад 50 да 100 б. в. і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *