Выраб моцных алкагольных напояў вядзе да адказнасці

Зараз у нашай краіне шмат увагі надаецца праблеме самагонаварэння. Меры процідзеяння прымяняюцца розныя: эканамічныя, прафілактычныя і забаронныя. Тых, на каго яны не ўздзейнічаюць, чакае адміністрацыйная адказнасць.

Згодна з арт. 12.43 КаАП РБ, выраб алкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 і болей працэнтаў праз браджэнне і перагонку сыравіны, а таксама выраб паўфабрыкатаў у выглядзе алкагольнай масы (напрыклад, самагоннай брагі) прызнаецца правапарушэннем. Захоўванне апарата для вырабу самагону носіць такі ж характар.

Важна адзначыць, што правапарушальнікам лічыцца не толькі той, хто займаецца вырабам алкагольнага напою, але і той, хто захоўвае самагонны апарат, у тым ліку па просьбе ці даручэнні яго гападара.

Паўторны ўчынак цягне за сабой адказнасць у выглядзе штрафу большага памеру, чым у першы раз. Усе часткі артыкула 12.43 КаАП РБ прадугледжваюць таксама ў якасці дадатковага спагнання канфіскацыю прадметаў правапарушэння.

Суб’ектам правапарушэння лічыцца фізічная асоба, а разглядаюць гэтыя справы грамадскія суды. Пратаколы ж састаўляюць упаўнаважаныя службовыя асобы органаў унутраных спраў.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *