У цэнтральнай раённай бальніцы адкрыўся абноўлены буфет

У цэнтральнай раённай бальніцы адкрыўся абноўлены буфет. Пункт харчавання размяшчаецца на першым паверсе хірургічнага корпуса, недалёка ад прыёмнага пакою.

Безимени-1

Трапіць у буфет з паліклінікі можна праз пераход на другім паверсе, з вуліцы – праз прыёмны пакой або адміністрацыю, а пацыентам хірургічнага аддзялення дастаткова спусціцца на першы паверх. Раней буфет знаходзіўся ў падвальным памяшканні паліклінікі, і яго перанос у іншае месца звязаны са зручнасцю для наведвання пакупнікамі з ліку пацыентаў і медперсаналу.

У буфеце абслугоўвае пакупнікоў вопытны прадавец райспажыўтаварыства Алена КАБАРЗІНА. Яна адзначыла, што ў новае месца людзі ідуць за пакупкамі ахвотна, асабліва ў першай палове дня, пасля прывозу свежай прадукцыі. І тут ёсць што ім прапанаваць. Асартымент невялікага гандлёвага аб’екта даволі шырокі: бакалея, малочныя прадукты, каўбасныя вырабы, сокі і безалкагольныя напоі. Ёсць у продажы і самыя неабходныя тавары паўсядзённага попыту, такія як зубная паста, сродкі гігіены, канцтавары і г.д. Карыстаецца папулярнасцю прадукцыя грамадскага харчавання райста: салаты, выпечка, катлеты і дранікі… Прычым разагрэць яе можна ў мікрахвалёўцы адразу на месцы.

Буфет працуе з 9.00 да 16.00, з перапынкам на абед з 14.00 да 14.30. Выхадныя: субота і нядзеля.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота Алены БЫКАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *