Вызначылі мацнейшых

На базе СШ № 2 прайшла раённая галіновая спартакіяда сярод членаў раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У яе рамках адбыліся спаборніцтвы па скачках у даўжыню і падцягванні на перакладзіне сярод мужчын, скачках у даўжыню і згінанні і разгінанні рук ва ўпоры лежачы сярод жанчын.

спарт_17

Лепшыя вынікі ў розных відах спартакіяды прадэманстравалі Наталля ЦАПІК (яслі-сад № 2), Наталля ІВАНОВА (МЦ “Ветразь”), Алена СЯЛІЦКАЯ (Вішоўская СШ), Анастасія ГАРБАЧОВА (СШ № 1), Віктар НАЗАРАЎ (СШ № 2), Канстанцін ВОЙТАЎ (Свяцілавіцкі ВПК ДССШ), Валерый ВІЦЯНКОЎ (Іскраўская БШ), Антон ГАРБАЧОЎ (МЦ “Ветразь”).

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў у індывідуальным заліку ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Марыя КРУГЛІКАВА,

старшыня раённай

арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *