З 23 па 29 кастрычніка праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 23 па 29 кастрычніка праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах       у стане алкагольнага ап’янення – 4, дробнае хуліганства – 4, сямейны скандал – 9, дробны крадзеж – 3. Узбуджаны 4 крымінальныя справы.

Зайшла ў госці. Бялынічанка зайшла ў госці да знаёмай і не толькі весела пабавіла час, але і скрала ў жанчыны залаты пярсцёнак. Узбуджана крымінальная справа.

Падмануць не ўдалося. Загадчыца фермы адной з сельгасарганізацый раёна ўнесла ў дакументы заведама лжывыя звесткі з мэтай схаваць факты падзяжу маладняка БРЖ і прадаставіла іх у бухгалтэрыю прадпрыемства. Узбуджана крымінальная справа.

Вось табе і знаёмы! Бялынічанін патэлефанаваў у дзяжурную службу РАУС і паскардзіўся на знаёмага, які пабіў яго каля кафэ “Руская тройка”. Праводзіцца праверка.

Букет непрыемнасцей. 29 кастрычніка ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ паступіў жыхар Эсьмонаў з дыягназам: “атручванне невядомым спіртам”. Падчас агляду пацыента медыкі выявілі ў яго траўму рэбраў. Праваахоўнікі ўстанавілі, што цялеснае пашкоджанне пацярпелы атрымаў у выніку ДТЗ з удзелам матацыкла на аўтадарозе “Заазер’е-Бялынічы”.

Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *