Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 11 лістапада

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 11 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

000021_1509809385_big

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр з 3.00 да 6.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу для выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэм.

У гэты прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак, да яго падключаны больш за 74 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 113,9 тыс. плацежных тэрміналаў, 3,1 тыс. банкаматаў і больш за 2,7 тыс. інфакіёскаў.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *