У Мінску прайшоў Міжнародны конкурс музычна-мастацкай творчасці “New Style”

Напрыканцы кастрычніка ў Мінску прайшоў Міжнародны конкурс музычна-мастацкай творчасці “New Style” у наступных намінацыях: вакальная і тэатральная творчасць, тэатр мод, спартыўная гімнастыка.

Безимени-1

Раённы Цэнтр культуры ў намінацыі “Тэатральная творчасць” прадставіў народны тэатр мініяцюр “Імпульс”, рэжысёрам якога з’яўляецца Таццяна ЧАЧУРА. Журы ўбачыла мініяцюру “Купацца забараняецца”. Ролі ў ёй выканалі Ілья ЦІКУНОЎ (РАНС), Крысціна АРЛОВА (РЦК), Ігар КУНІЧНІКАЎ (раённае аддзяленне аховы). Творчая работа калектыву ўдастоена Дыплома ІІІ ступені, а  Таццяна Чачура атрымала Падзячны ліст ад арганізатараў конкурсу.

Дзяніс РУЦКІ,

вядучы метадыст РЦК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *