Парушэнні ў спажыўкааперацыі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі выканання арганізацыямі спажыўкааперацыі даручэнняў Прэзідэнта Беларусі, а таксама праблемныя пытанні ў іх дзейнасці.

На калегіі адзначана, што органамі ўпраўлення спажыўкааперацыі вобласці прымаюцца недастатковыя меры па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці арганізацый гэтай сферы. Удзельная вага ў рознічным тавараабароце гандлю штогод зніжаецца. Выклікае заклапочанасць стан ўнутрыгаспадарчага кантролю і якасць гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Камітэтам і іншымі органамі выяўляюцца парушэнні гандлёвага і санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, выпадкі неабгрунтаванага завышэння цэн на тавары.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *