Ушанавалі юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі

Прадстаўнікі раённай улады, ветэраны працы, члены раённай арганізацыі  КПБ, грамадскіх  аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, а таксама працоўных калектываў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Безимени-1

Па традыцыі, пачалося мерапрыемства з ускладання кветак да помніка Уладзіміру Леніну. Пасля з прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. Ён адзначыў ролю і значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гісторыі нашай краіны, яе ўплыў на сучаснасць.

– Дзякуючы ёй было многае зроблена, – падкрэсліў Андрэй Аляксандравіч. – Напрыклад, ліквідавана непісьменнасць, праведзена індустрыялізацыя. Трэба помніць, што нашы бацькі, дзяды, прадзеды, дый шмат хто з прысутных тут сёння нарадзіліся і жылі ў Савецкім Саюзе. І ўсё, што адбывалася ў тыя гады, – гэта наша гісторыя, якую трэба памятаць дзеля будучыні.

– Кастрычніцкая рэвалюцыя перавярнула ўвесь свет і па сваіх маштабах ні з чым не параўнальная і да гэтага часу, – адзначыла сакратар раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ. – За кароткі перыяд былі дасягнуты значныя вынікі як у народнай гаспадарцы, так і ў культурным жыцці. Вядома, сёння склаліся супярэчлівыя меркаванні, якія тычацца падзей тых гадоў. Але я лічу, што кожны кіраўнік Савецкага Саюза, партыйныя работнікі імкнуліся да таго, каб людзі жылі ў дастатку і радасці.

Старшыня райарганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Вольга НІКАЛАЕНКА таксама падкрэсліла, што 100-годдзе рэвалюцыі – гэта сапраўды значная дата.

– Калі мы праз 100 гадоў сабраліся тут, значыць, гэта наша памяць, – сказала яна. – Ні адна падзея нашай гісторыі не павінна праходзіць бясследна. Захаванне і памнажэнне традыцый, памяць пра тое, што адбывалася стагоддзе таму, павінны праходзіць чырвонай ніткай праз наша жыццё, праз сэрцы людзей. І сённяшні мітынг – яшчэ адно пацвярджэнне павагі народа да памяці продкаў і падзей вялікай гісторыі.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *