Асноўны ўпор на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў зробяць на нацыянальнае назіранне — Ярмошына

Асноўны ўпор на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія пройдуць у Беларусі ў лютым 2018 года, зробяць на нацыянальнае назіранне. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

000020_1510658970_big

«Асноўны, вядома, упор будзе рабіцца на нацыянальнае назіранне. Яно заўсёды з’яўляецца вельмі шматлікім. Думаю, што палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні і на гэты раз не падвядуць нас і праявяць дастатковую актыўнасць для арганізацыі назірання», — сказала Лідзія Ярмошына.

Яна растлумачыла, што ў Беларусі няма абавязацельстваў запрашаць на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў міжнародных наглядальнікаў. Тым не менш кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівую ролю назірання. Таму ў краіне звернуцца да існуючай практыкі і прадаставяць прэферэнцыі для вядзення кароткатэрміновага назірання ўсім замежным дыпламатам, якія акрэдытаваны ў Беларусі.

«Цалкам магчыма, і асобныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сувязі з міжнароднымі структурамі, асабліва працуючымі ў галіне мясцовага самакіравання, змогуць запрасіць сваіх калег, партнёраў у якасці экспертаў і наглядальнікаў непасрэдна на дні галасавання», — дадала старшыня Цэнтрвыбаркама.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *