Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля $10,5 млн

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, якія адбудуцца ў Беларусі ў лютым 2018 года, складзе каля $10,5 млн. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

000020_1510656576_big

«Бюджэт выбараў складае практычна тую ж суму, якая была патрачана ў 2014 годзе, — у валютным эквіваленце гэта каля $10,5 млн. Калі гаварыць аб беларускай валюце, гэта дзесьці Br21,2 млн», — расказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік дзяржавы даручыў зменшыць расходы на арганізацыю ўчасткаў для галасавання. «Гэта ўсё павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў тых арганізацый, якія размяшчаюць у сябе ўчастковыя камісіі. Гэта наша звычайная практыка. Так і будзе», — запэўніла старшыня ЦВК.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына заўважыла, што затраты на матэрыяльна-тэхнічную частку не перавышаюць 17 працэнтаў ад усяго каштарыса. «Усё астатняе — гэта расходы на заработную плату. Мы прывязваем яе памер да сярэдняй заработнай платы па краіне», — растлумачыла яна.

БелТА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *