ЦВК апублікуе падрабязную інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы на сайце і ў газеце «СБ. Беларусь сегодня»

Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў апублікуе падрабязную інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання на сайце і ў газеце «СБ. Беларусь сегодня». Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

000020_1510662096_big

«Заўтра Цэнтральная камісія правядзе сваё пасяджэнне і зацвердзіць каляндарны план правядзення ўсіх выбарчых мерапрыемстваў. Ён будзе апублікаваны як на сайце, так і ў газеце «Советская Белоруссия». Мы ўжо дасягнулі дамоўленасці, што яны трымаюць для нас плошчы на 16-е лістапада. Будзе цэлая падборка ўсіх матэрыялаў, якія датычацца вылучэння ў склады выбарчых камісій і вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, збору подпісаў», — сказала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне, якую яўку на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання чакае Цэнтрвыбаркам, Лідзія Ярмошына заўважыла, што ў 2014 годзе яна склала каля 78 працэнтаў. «Усё залежыць ад кандыдатаў у дэпутаты», — дадала яна.

Старшыня ЦВК таксама пракаменціравала гатоўнасць палітычных сіл да выбарчай кампаніі. «Я заўважыла, што, чым больш грошай укладваецца ў фінансаванне асобных кандыдатаў, тым бруднейшая выбарчая кампанія. Не думаю, што кандыдаты ў дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы будуць укладваць або атрымліваць даволі вялікія сродкі на вядзенне перадвыбарнай агітацыі. Таму я думаю, што ў нас выбарчая кампанія будзе ў гэтым плане даволі стэрыльная», — сказала Лідзія Ярмошына.

БелТА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *