Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года.

000019_1510655550_big

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. «Для мяне галоўнае — вызначыцца з датай, фінансаваннем і праектам указа, які павінен быць падпісаны. Я думаю, што сярэдзіна лютага, можа, нават і 18-ага, як мы гэта абмяркоўвалі, будзе нармальна. Усё ж такі люты — больш спакойны месяц», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Закранаючы фінансаванне выбараў, Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць беражлівага расходавання сродкаў. На яго думку, сэканоміць можна за кошт правільнага падыходу да арганізацыі ўчасткаў. «Калі гэта ўчастак у школе, значыць, трэба зрабіць узорны ўчастак у школе. Калі гэта ўчастак у клубе, значыць, зрабіць узорны ўчастак у клубе. Усё ж такі там асноўная «кухня». Мы пастараемся гэта зрабіць за кошт таго, што ў нас, у прынцыпе, усё гатова з тых выбараў, каб ні урны не выкідвалі, ні кабінкі — усё гэта ёсць на месцы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на заработнай плаце членаў камісій. «Зарплата людзей, звязаных з выбарамі, — гэта святое», — заявіў ён.

«Мы сустрэнемся яшчэ з вамі і губернатарамі. Адміністрацыі Прэзідэнта я даручыў быць побач, каб арганізацыйныя меры маглі на месцы ажыццявіць: падрыхтаваць участкі і да таго падобнае. Усё ж такі гэта палітычная кампанія, і Адміністрацыя павінна сваю работу зрабіць, а Цэнтрвыбаркам павінен у адпаведнасці з законам арганізаваць выбары: бюлетэні, семінары, навучанне кіраўнікоў участковых камісій», — дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўлада створыць усе ўмовы для правядзення выбараў на дастойным узроўні. «Утойваць нічога не будзем. Хто гатовы ісці на выбары, няхай ідзе, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Усе ўзроўні ўлады будуць працаваць у тым напрамку, у якім Цэнтрвыбаркам абазначыць, як гэта і было заўсёды».

БелТА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *