Аплата працы займае 62,5 працэнта ў агульным аб’ёме грашовых даходаў насельніцтва Беларусі

Аплата працы займае 62,5 працэнта ў агульным аб’ёме рэальных грашовых даходаў насельніцтва Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

000022_1510851288_big (1)

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні 2017 года склалі 100,4 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня мінулага года.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,5 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,2 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 23,9 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,4 працэнта.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *