Больш за сем гадоў шчыруе жывёлаводам на малочнатаварным комплексе ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Наталля Мышкоўская

Працавіты чалавек незаўважаным не застанецца ніколі. Куды ні закінуў бы яго лёс, ён заўсёды адзначыцца плёнам сваіх рук. Як і гераіня гэтага артыкула.

мышк

Больш за сем гадоў шчыруе жывёлаводам на малочнатаварным комплексе ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Наталля МЫШКОЎСКАЯ.

Жанчына з сям’ёй пераехала сюды з Клімавічаў па парадзе знаёмых, якія ўжо некалькі гадоў працавалі ў ААТ “Новая Друць”. Адміністрацыя таварыства прадаставіла ёй рабочае месца, выдзеліла камфортнае жыллё.

Спачатку Наталля Аляксееўна рабіла на жывёлагадоўчым комплексе ў Цяхціне, а потым перайшла бліжэй да дома – на Машчаніцкі МТК. Хутка ўлілася ў калектыў, разабралася ў асаблівасцях сваёй працы.

Абавязкаў у яе як жывёлавода больш чым дастаткова. Гэта збоку падаецца, што справа не такая ўжо і клопатная, але, лічы, з ранку да позняга вечара трэба быць на нагах. Даглядае жанчына 364 цяляці ад 3-х да 6 месяцаў.

— Зараз працэс раздачы кармоў у асноўным механізаваны, — гаворыць жывёлавод, — але камбікорм, напрыклад, раздаём уручную. А гэта не адзін мех трэба перанесці на руках.

— Наталля Мышкоўская – старанны і адказны работнік, — гаворыць аб ёй начальнік Машчаніцкага МТК Іна КОЗЫРАВА. – Выдатна спраўляецца з усімі даручэннямі. Цяляткі ў яе заўсёды дагледжаныя, чыстыя, на клопат адказваюць узаемнасцю: да 700 – 800 грамаў прыбаўляюць у вазе штодзень. Шчырага да працы чалавека адразу ж відаць, бо жывёла гэтак жа востра адчувае адносіны да сябе, як і дзеці.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *