Лукашэнка падпісаў указ аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

У Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання назначаны на нядзелю, 18 лютага. Гэта прадугледжана ўказам нумар 410 «Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў», які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

000019_1510845920_big

Дакумент накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы па назначэнні чарговых выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы (п. 2 арт. 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Урад у тым ліку павінен прафінансаваць расходы на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

БелТА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *