Працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” маштабна і цікава адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, чым яшчэ раз яскрава пацвердзілі, што яны ўмеюць не толькі выдатна працаваць, але і гэтак жа цудоўна адпачываць.

асг 014

Па добрай і даўняй традыцыі працоўны калектыў перадавога на Магілёўшчыне і ў краіне сельгаспрадпрыемства, СВК “Калгас “Радзіма”, з высокімі дасягненнямі сустракае сваё прафесійнае свята і заканчвае чарговы сельскагаспадарчы год. Старшыня прадпрыемства, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэнаў Айчына ІІІ ступені, Працоўны Чырвоны Сцяг, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ цёпла і сардэчна павіншаваў работнікаў сельгаскааператыва з нагоды прафесійнага свята і адзначыў, што здабыткі калгаса – гэта і вынік руплівасці кожнага і ўсіх на сваіх рабочых месцах, і канкрэтная аддача таго клопату, які праяўляе кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства да чалавека працы. Дэвіз: “Не чалавек для вытворчасці, а вытворчасць для чалавека,” – дазваляе калектыву з году ў год працаваць у рэжыме пастаяннага поспеху.

Адзначым наступны факт. З нагоды прафесійнага свята на заахвочванне работнікаў, спецыялістаў калгаса выдаткавана больш за 150 тысяч рублёў, працаўнікі атрымалі таксама харчовыя пакеты, а лепшыя з лепшых (44 работнікі) паўдзельнічалі і ў розыгрышы латарэі “Удача ў дадатак” з чатырма суперпрызамі (маразільнік, мікрахвалёвая печ, тэлевізар і пыласос) і грашовымі выйгрышамі ад 50 да 200 рублёў.

На свяце, што ладзілася ў Вішоўскім СЦК і ВЧ, цудоўны настрой працаўнікам СВК “Калгас “Радзіма” стваралі мясцовыя творчыя калектывы, вучні Вішоўскай СШ.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

P.S. Рэпартаж з раённага свята, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, якое прайшло ўчора, будзе змешчаны ў наступным нумары “Зары над Друццю”. 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *