Ушанавалі ветэранаў
З нагоды Дня ўшанавання ветэранаў органаў Унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Унутраных войск МУС у актавай зале райаддзела міліцыі адбылася ўрачыстая сустрэча, удзел у якой прынялі былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Са святам, якое прымеркавана да Дня савецкай міліцыі, ветэранаў павіншавалі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Міхаіл НЯМЫЦЬКА і старшыня райсавета пярвічнай ветэранскай арганізацыі Аляксандр ЮШКЕВІЧ. На свой адрас ветэраны пачулі шмат цёплых слоў і пажаданняў. Міхаіл Міхайлавіч таксама зачытаў прывітальныя адрасы міністра Унутраных спраў, кіраўніцтва рэспубліканскага і абласнога саветаў ветэранаў органаў Унутраных спраў і Унутраных войск.
Па традыцыі на мерапрыемстве ўзнагароды і падзячныя лісты атрымалі тыя ветэраны, хто і сёння ўносіць значны ўклад у падтрымку станоўчага іміджу прафесіі, выхаванне маладога пакалення.
Медалямі “100 год міліцыі Беларусі” ўзнагароджаны Уладзімір СВІРЭЙКА, Макс КРОЛ, Аляксандр ГАГІЕЎ, Леанід ІГНАТОВІЧ, “90 год Бялыніцкай міліцыі” – Аляксандр ГАБЕЛЕЎ і Аляксандр ЖУРЫКАЎ. Таксама шэраг ветэранаў адзначаны нагрудным знакам “Ветэран ОУС РБ”, падзякамі абласнога УУС і РАУС.
Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.