З 6 па 12 лістапада праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 6 па 12 лістапада праваахоўнікі склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 9, за сямейны скандал – 6, дробнае хуліганства – 5.

За піва – справа! Крымінальную справу распачалі праваахоўнікі ў адносінах да раней судзімага бялынічаніна, які спрабаваў адкрыта скрасці бутэльку піва ў гандлёвай кропцы райста.

Чырвоны дзень календара. Жыхар Свяцілавічаў “адзначыў” свята Кастрычніцкай рэвалюцыі скандалам з жонкай. Пакрыўджаная жанчына выклікала праваахоўнікаў. У той жа дзень у дзяжурную службу РАУС патэлефанавала бялынічанка і паскардзілася вартавым парадку на свайго мужа, які ў стане алкагольнага ап’янення скандаліў з ёй і пагражаў забойствам. А літаральна праз паўгадзіны ў АДС паступіў тэлефонны званок ад бялынічаніна, які пакрыўдзіўся на былую жонку і яе сужыцеля за тое, што аблаялі яго і выгналі з дома. Усе сямейныя скандалісты атрымалі адміністрацыйныя пратаколы.

Нечага лазіць! 8 лістапада ў ЦРБ паступіла маладая дзяўчына з дыягназам: “тупая траўма жывата, унутранае кровацячэнне, разрыў селязёнкі”. Як патлумачыла пацярпелая, цялесныя пашкоджанні прычыніла сабе, калі ўпала з помніка ў адным з гарадскіх паркаў.

Злодзей без “тармазоў”. У дзяжурную службу РАУС звярнулася магіляўчанка, якая паведаміла, што невядомы палазіў на яе лецішчы ў вёсцы Чыгіры, сапсаваў дзверы і вынес маёмасць.  Узбуджана крымінальная справа.

Не іншым, а сабе! Механізатар ААТ “Новая Друць” вырашыў без дазволу пакарыстацца службовым трактарам ва ўласных мэтах і за свае дзеянні  атрымаў ад праваахоўнікаў адміністрацыйны пратакол.

Відэа больш не будзе. Магіляўчанка патэлефанавала ў РАУС і паведаміла, што невядомы пранік на тэрыторыю яе лецішча ў в. Нежкаў і скраў тры камеры відэаназірання. Праверку праводзіць РАСК.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *