На дарозе будзь уважлівы

Непрыемнае здарэнне адбылося з маладым бялынічанінам 12 лістапада.

Рухаючыся заднім ходам на аўтамабілі “Хонда” па вуліцы Мічурына, вадзіцель  не скарыстаўся дапамогай іншых асоб, якія паведамлялі б яму аб сітуацыі, якая складваецца на дарозе, і сутыкнуўся з аўтобусам “МАЗ”.

У выніку ДТЗ абодвум транспартным сродкам прычынены механічныя пашкоджанні. У адносінах да вадзіцеля легкавога аўтамабіля распачаты адміністрацыйны працэс.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС. 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *