Падведзены вынікі творчага праекта РЦК “Тэатральная восень”

театр4На мерапрыемстве гледачы ўбачылі спектакль “Вечар” па п’есе А. Дударава ў пастаноўцы Валянціны ПАЎЛОВІЧ.  Менавіта за яго тэатральны калектыў Вішоўскага СЦКіВЧ і атрымаў Гран-пры.

Зразумела, чаму: і сёння тэма, якую закранае драматург, вельмі актуальная. Са сцэны агучваюцца праблемы, якія трывожаць старэйшае пакаленне. Гэта магчымасць застацца ў вёсцы аднаму, быць пакінутым дзецьмі, якія даўно з’ехалі ў горад. І нават няма да каго звярнуцца, акрамя што да Сонца, як гэта робіць герой пастаноўкі. Кранае гледачоў таксама арганічнасць ігры самадзейных акцёраў калектыву.

– Усе без выключэння ўдзельнікі фестывалю стараліся зрабіць свае спектаклі яскравымі, але ў той жа час і актуальнымі, – пракаментаваў праект вядучы метадыст РЦК Дзяніс РУЦКІ, які курыруе дзейнасць тэатральных калектываў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. – Журы, якое ўзначаліла намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Аксана ШАГАВІК, пабачыла пастаноўкі васьмі тэатральна-драматычных калектываў пры клубных установах і выбрала самых дастойных.

Месцы ў намінацыях размеркаваліся наступным чынам: сярод дарослых калектываў 2-е месца заняў тэатральны калектыў Галоўчынскага СДК з пастаноўкай па п’есе “Жаніхі” М. Лейкіна (рэжысёр – Валянціна СЕЛЬВЯНКОВА). 3-е месца дасталося калектыву Ланькаўскага СЦКіВЧ. Рэжысёр Святлана КАМЛЁВА паставіла ўрывак з п’есы Э. Панчанкі “Любви все возрасты покорны”. Дыпломам за актыўны ўдзел узнагароджаны Запольскі СК за ўрывак з п’есы А. Залатнікова “Ля сялянскага плятня аб жыцці гамонка ішла”                        ў пастаноўцы Галіны ІГНАТОВІЧ.

Сярод дзіцячых калектываў 1-е месца заняў тэатральны калектыў Цяхцінскага СДК і філіяла ДУА “Бялыніцкая ДШМ” з пастаноўкай “Кветкі пад ліўнем” рэжысуры Людмілы ЮРЭВІЧ і Вольгі АСТАФ’ЕВАЙ. На 2-м месцы – Лебядзянкаўскі СДК за спектакль “Волшебник изумрудного города” ў пастаноўцы Алесі БЛІЗНЕЦ і Вольгі БЯЛОВАЙ. 3-е месца прысуджана калектыву Кудзінскага СДК за пастаноўку казкі “Анчутка”, рэжысёрам якой выступіла Алена СІДАРОВІЧ. Дыплом за актыўны ўдзел атрымаў калектыў Машчаніцкага СК за спектакль па матывах казкі “Дванаццаць месяцаў” (рэжысёр – Клара ЗДРУК).

У намінацыі “Лепшая дзіцячая роля” перамагла Аляксандра МІХНЕВІЧ (Кудзінскі СДК), а “Лепшая мужчынская роля” прысуджана Уладзіміру ЧУЖАЎКУ (Вішоўскі СЦКіВЧ).

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *