У раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Асаблівая ўвага і павага да сялянскай працы заўсёды была добрай традыцыяй. Працу аграрыяў цяжка пераацаніць, бо ад вынікаў, дасягнутых хлебаробамі, жывёлаводамі, механізатарамі, спецыялістамі залежыць наш агульны дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. У пятніцу ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

день11-1

У фае РЦК для ўсіх запрошаных на мерапрыемства была арганізавана выстава-продаж з дэгустацыяй хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў райспажыўтаварыства і малочнай прадукцыі філіяла ААТ “Бабуліна крынка”, таксама дэманстравалі сваю прадукцыю ААТ “Новая Друць” і ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод”.
Пачаўся святочны канцэрт з тэатралізаванага дзейства: зводны харэаграфічны ансамбль РЦК выступіў з кампазіцыяй “Наша сельская гаспадарка”. Пад гукі народных мелодый на сцэне з’яўляліся сейбіты і жнеі з сярпамі, касцы, якіх змянялі гаспадыні ў строях са снапамі, гарлачамі, напоўненымі малаком і кашамі з гароднінай і садавінай новага ўраджаю.

Адначасова на экранах праецыраваліся старыя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны моманты станаўлення калгасаў, з’яўлення на палетках першай сельскагаспадарчай тэхнікі.
На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь ШПАКОЎСКІ, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль ДРАЗДОЎ.

Віншавальную тэлеграму на адрас работнікаў АПК Бялыніччыны, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці даслаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ГОБАРАЎ.
Да ўвагі прысутных быў прадстаўлены відэафільм, які праінфармаваў аб сёлетніх вытворчых выніках сельскагаспадарчай галіны раёна. Агульны каравай Бялыніччыны аказаўся важкім: валавы збор збожжа склаў 48,8 тыс. тон, рапсу – 3,5 тыс. тон, бульбы – больш за 15 тыс. тон, садавіны – 630 тон. З кожнага гектара хлебнай нівы сабрана ў сярэднім па 36 цэнтнераў зерня. Усяго ў галіне раслінаводства па выніках працы за 9 месяцаў бягучага года выраблена прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму больш за 21 млн рублёў, тэмп росту да аналагічнага мінулагодняга перыяду склаў 103,8 %.

На долю жывёлагадоўлі прыпадае да 60 % таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі. У сельгасарганізацыях раёна налічваюцца 23 малочна-таварныя фермы і комплексы, 15 з якіх абсталяваны даільнымі заламі, што прадугледжвае круглагадовае бязвыпаснае ўтрыманне жывёлы на аднатыпным рацыёне.
У студзені-верасні 2017 года надоена каля 31 тыс. тон малака, або 102 % да аналагічнага перыяду мінулага года, яго таварнасць склала 90,4 %. Выручка на аднаго працаўніка за студзень-жнівень дасягнула 23,9 тыс. рублёў пры тэмпе росту 127,8 %.

Віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства з прафесійным святам, старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА зазначыў, што дзякуючы стараннай і добрасумленнай працы бялыніцкіх аграрыяў, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, сёлета ёсць чым пахваліцца. У прыватнасці, вырашчана 122 % зерня і 130 % бульбы да мінулагодняга ўзроўню. Між тым, па-ранейшаму стаіць задача за год надаіць і рэалізаваць 50 тысяч тон малака, якое з’яўляецца самым ліквідным таварам сельскагаспадарчай вытворчасці. Таму ўсе павінны ўдасканальвацца, не стаяць на месцы. А павучыцца можна на прыкладзе аднаго з лідараў сельскагаспадарчай галіны краіны – СВК “Калгас “Радзіма” на чале з вопытнейшым старшынёй Аляксандрам Лапацентавым.

Ацэнка працы аграрыяў і работнікаў перапрацоўчай прамысловасці, якую даў кіраўнік раёна, атрымала годны працяг у цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў вытворчасці.

Мікалай Кадаценка ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі за шматгадовую плённую працу і дасягненні ў вытворчай дзейнасці трактарысту-машыністу СВК “Калгас “Радзіма” Ігару ШЧОЛУХАВУ, а Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта – трактарысту-машыністу гэтага ж сельгаскааператыва Юрыю ПЕТУШКОВУ. Падзячным лістом аблвыканкама заахвочаны трактарыст-машыніст Іван КАЗАКОЎ, ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама – вадзіцель Міхаіл КАНЦАВЫ і начальнік МТК в. Навасёлкі Ніна КАСЯНКОВА (усе з СВК “Калгас “Радзіма”).

день6

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны аператар лініі па вырабе харчовай прадукцыі цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” Алена ЛЫСЬКОВА, аператар машыннага даення ААТ “Новая Друць” Наталля КРАЎЧАНКА, трактарыст-машыніст ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Міхаіл БАРЫСЕНКА, слесар па рамонце і абслугоўванні малочнага абсталявання ААТ “Бялынічы” Сяргей ПЕСЕНКА, трактарыст-машыніст ААТ “Аграсэрвіс” Леанід ЗАЙЦАЎ.

день7

Першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгасхарчу Дзяніс КЕЙЗЕРАЎ уручыў ганаровыя граматы сельскагаспадарчых арганізацый раёна шэрагу працаўнікоў, сярод якіх загадчык машыннага двара Сяргей ВАНЦЭВІЧ і трактарыст-машыніст Аляксандр ПЕТУШКОЎ (абодва з СВК “Калгас “Радзіма”), жывёлаводы Наталля МЫШКОЎСКАЯ і Раіса НОВІКАВА (абедзве з ААТ “Новая Друць”), Людміла ШУТ (СВК “Калгас “Радзіма”), Ніна МАЗАНАВА (ААТ “Аграсэрвіс”), аператары машыннага даення Наталля ЗІНАЧОВА (ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”) і Таццяна ЧЭЧАТАВА (ААТ “Бялынічы”), вадзіцелі Міхаіл КАДАЦЕНКА (ААТ “Новая Друць”) і Уладзімір КАНАВАЛАЎ (ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”) і іншыя.

день13

Працоўныя дынастыі, якія з’яўляюцца гонарам і апорай любога прадпрыемства, склаліся ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна. На сцэну былі запрошаны працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма”, дынастыя КАЛАКУСТАВЫХ: Пётр Сяргеевіч, Святлана Панцялееўна і Аляксандр Пятровіч, яе малодшы прадстаўнік. Яны адказалі на пытанні вядучых і расказалі, што паўплывала на выбар прафесіі і жаданне працаваць на сельскагаспадарчай ніве, выступілі з наказам маладым спецыялістам, які выбралі сваім працоўным шляхам сельскую гаспадарку. Шчырыя віншаванні былі выказаны таксама прадстаўнікам працоўнай дынастыі ААТ “Бялынічы” Марыі ВАШАНАВАЙ, Раісе ПАБЯЛУСЦІК і Дзмітрыю ПАЎТАРАЦКАМУ.

день8

Словы ўдзячнасці пачулі на свой адрас і атрымалі падарункі ветэраны Тамара БАЦЯН, Ніна ПАРАШКОВА, Аляксандр АНІКЕЕЎ (узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўны Чырвоны Сцяг), Ганна КАЗЛОВА, Рыгор ЛЮБУШАК, Тамара ГУМАР, Ніна АРШАЎСКАЯ, Тамара КАВАЛЁВА, Мікалай ТАРАСЕНКА, якія прысвяцілі сваё жыццё працы ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай прамысловасці, захавалі і перадалі наступным пакаленням свой вопыт і добрыя працоўныя традыцыі.

Словы падзякі за штодзённую цяжкую працу працаўнікам палёў і ферм выказаў Генадзь Шпакоўскі. Ён заўважыў, што ў той сферы дзейнасці ёсць будучыня, дзе цэняць работнікаў, помняць і шануюць ветэранаў працы. Генадзь Фрыдрыхавіч узнагародзіў нагрудным знакам Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза АПК “За заслугі” Аляксандра Лапацентава, старшыню СВК “Калгас “Радзіма”. Ганаровых грамат абласнога аб’яднання прафсаюзаў удастоены вадіцель ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Ігар КУЛЯШОЎ, абкама прафсаюзаў АПК – намеснік начальніка МТК аг. Цяхцін ААТ “Новая Друць” Алеся БУРАЯ.

день10

Святочны настрой падтрымала віншаваннямі старшыня райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна ўручыла ганаровыя граматы райкама прафсаюза АПК слесару жывёлагадоўлі Сяргею САЙФУЛІНУ (СВК “Калгас “Радзіма”), трактарысту-машыністу Уладзіміру КІСЯЛЁВУ (ААТ “Аграсэрвіс”), апаратчыку вытворчасці тэхнічнай прадукцыі Віктару ГАНАКОВУ (пратэінавы завод). Шэраг працаўнікоў атрымалі падзячныя лісты райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Намеснік старшыні абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ ўручыла каштоўныя падарункі жанчынам-працаўніцам Ірыне СЛІЎКА і Алене ШАРХУНОВАЙ (цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”).

Цікавую канцэртную праграму для ўдзельнікаў урачыстасці падрыхтавалі самадзейныя артысты Бялыніччыны. Ансамблі “Колеры”, “Акварэлькі”, Крысціна ВАРАБ`ЁВА, Анастасія ЖЭЛАКОВІЧ, Ульяна КАЛУГІНА, Дзяніс ДЗЕРАВЯШКІН, іншыя мастацкія калектывы і выканаўцы стварылі феерверк творчага натхнення, святочна-ўзнёслую атмасферу ў зале.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота Алены БЫКАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *