У сельскім Цэнтры культуры аграгарадка Вішоў прайшла спартландыя прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння

Сцверджанне, што ў сельскай мясцовасці моладзі недзе бавіць вольны час, будзе няправільным, калі гаворка ідзе пра аграгарадок Вішоў.

Безимени-1

Гэты населены пункт унікальны не толькі тым, што ў ім створаны сучасныя ўмовы для працы і пражывання. Ёсць тут чым заняцца ў вольны час і моладзі. Для іх мясцовым СЦКіВЧ ладзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў: дыскатэкі, вечары адпачынку, спартландыі і інш.

Вось і ў мінулыя выхадныя ў сельскім Цэнтры культуры прайшла спартландыя паміж моладдзю аграгарадка Вішоў і маладымі працаўнікамі СВК “Калгас “Радзіма”, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння.

Напачатку прысутныя прагледзелі невялікі фільм аб хваробах, якія выклікае тытунекурэнне, і сімвалічна забілі цвікі ў макет цыгарэты.

Затым з жадаючых сфарміраваліся дзве каманды: “Алімпіец” і “Спартанцы”, якія прынялі ўдзел у імправізаваных “антытытунёвых” спаборніцтвах. У выніку перамогу святкавалі “Спартанцы” (моладзь аграгарадка), другое месца             занялі маладыя працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма”, каманда “Алімпіец”. У індывідуальным заліку лепшым стаў жыхар Вішова Аляксандр ГРЫШЫН, які 90 разоў падняў 16-кілаграмовую гіру адной рукой.

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы.

Спонсарам правядзення  мерапрыемства па прафілактыцы шкодных  звычак выступіла праўленне СВК “Калгас “Радзіма”. Дарэчы, у гэтым сельгаспрадпрыемстве клопат пра здароўе работнікаў пастаўлены на высокі ўзровень. Акрамя арганізацыі розных форм прафілактычных мерапрыемстваў, за вядзенне здаровага ладу жыцця для работнікаў прадугледжана штомесячная даплата да заробку.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *