З бутэлькай вадзіцелю не па дарозе!

Тое, што алкаголь нярэдка з’яўляецца прычынай многіх непрыемных гісторый, — бясспрэчны факт. І справа не толькі ў шкодзе ўласнаму здароўю, але і ў бяспецы людзей, асабліва, калі нецвярозы чалавек сядае за руль.

Цалкам лагічна, што ў кожнага законапаслухмянага грамадзяніна павінна выпрацавацца своеасаблівае табу: калі выпіў, то забудзься на сваё аўто, мінімум, на суткі. Аднак практыка паказвае, што прадугледжаная заканадаўствам адказасць не вельмі іх палохае.

Ніжэйшы ўстаноўлены парог дапушчальнага ўтрымання алкаголю ў выдыхаемым паветры вадзіцеля – 0,3 праміле. Іншыя паказчыкі прыбораў у большы бок цягнуць за сабой штраф, пазбаўленне правоў і канфіскацыю транспартнага сродку ў паўторным выпадку кіравання ў стане алкагольнага ап’янення.

Дарэчы, палова парушальнікаў, пазбаўленых правоў, аўтаматычна губляе і месца працы. Падумайце аб гэтым, перш чым сесці за руль аўтамабіля пад “мухай”!

За 10 месяцаў бягучага года супрацоўнікі АДАІ РАУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.16 КаАП РБ 64 нецвярозых вадзіцеляў.

Згодна ч.1 гэтага артыкула, кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, псіхатропаў і іх аналагаў, альбо перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праверкі па выяўленні стану алкагольнага ці наркатычнага (таксічнага) ап’янення, цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 50 да 100 б. в. з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на 3 гады.

Супрацоўнікі АДАІ РАУС звяртаюцца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з просьбай не быць раўнадушнымі да таго, што адбываецца на праезнай частцы. Калі вам сталі вядомы выпадкі кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў нецвярозым стане, паведамляйце аб гэтым па тэлефонах 8(02232) 51-940 і 102. Магчыма, менавіта ваша інфармацыя дапаможа пазбегнуць трагедыі і выратуе чыё-небудзь жыццё, а кагосьці засцеражэ ад сур’ёзнага пакарання.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *