З 20 па 27 лістапада праваахоўнікі склалі 22 адміністрацыйныя пратаколы

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 20 па 27 лістапада праваахоўнікі склалі 22 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 7, за сямейны скандал – 6, дробнае хуліганства – 7, дробны крадзёж – 2.

Неспакойны госць. У дзяжурную службу РАУС патэлефанаваў бялынічанін і паскардзіўся на знаёмага, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, не жадае пакідаць яго дом, лаецца і спрабуе ўсчаць з ім бойку. На неспакойнага госця складзены адміністрацыйны пратакол.

Зноў вайна22 лістапада ў РАУС паступіў рапарт аб тым, што ў рамках правядзення СКМ “Арсенал” праваахоўнікі разам з сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 6317 знайшлі ў лесе каля в. Заазер’е дзве міны часоў   Вялікай Айчыннай вайны.

Салодкага хацелі? Чацвёра непаўналетніх 2007 і 2010 гадоў нараджэння зрабілі сапраўдны налёт на паліцы ўніверсама “Ластаўка” і скралі адтуль 6 шакаладак і 6 шакаладных цацак “чупа-чупс”. Праводзіцца разбіральніцтва.

Падмухай”. Трое рабочых ААТ “Аграсэрвіс” вырашылі, што нічога страшнага не здарыцца, калі на сваіх працоўных месцах яны будуць знаходзіцца ў нецвярозым стане, і атрымалі за сваю саманадзейнасць па адміністрацыйным пратаколе.

Б’юцца родныя. І не толькі… Жыхарка Мокравічаў паскардзілася праваахоўнікам на сваю сястру, якая вырашыла высветліць з ёй адносіны пры дапамозе кулакоў.

Патэлефанавала ў дзяжурную службу  РАУС і жанчына з Рудні. Яе муж у стане алкагольнага ап’янення таксама пачаў распускаць кулакі. А бялынічанін заявіў у міліцыю на брата сваёй жонкі. Ён паведаміў, што той выпіў і абуральна паводзіць сябе, спрабуе ўсчаць бойку. На ўсіх сямейных скандалістаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *