Раёнка заўсёды ў руках

Для некаторых нашых чытачоў выпісваць “Зару над Друццю” стала сапраўднай традыцыяй. Сярод такіх людзей – жыхарка Бялынічаў Ніна КАРЗЮКОВА.

ніна

За спінай гэтай жанчыны 32 гады працы ў паштовым аддзяленні. З якога года выпісвае раённую газету, Ніна Сямёнаўна ўжо і не ўспомніць, але яна ўпэўнена: чытае яе больш за 60 гадоў. Цяпер ёй 84, і хоць здароўе ўжо не тое, але “Зару над Друццю” працягвае выпісваць і чытаць.

– Люблю чытаць навіны свайго раёна. Са старэйшага пакалення ведаю ўсіх – часта сустракаю ў артыкулах знаёмыя прозвішчы. Раёнцы давяраю, асабіста ведала многіх, хто працаваў калісьці ў рэдакцыі, – распавядае Ніна Карзюкова.

У маладосці жанчына выпісвала шмат розных газет і часопісаў. Зараз зрок падводзіць, але нягледзячы на гэта ў Ніны Сямёнаўны“Зара над Друццю” заўсёды пад рукой.

– Дачка хацела забраць мяне да сябе ў Магілёў, яна сама ўжо на пенсіі, і ёй так было б прасцей, – кажа Ніна Карзюкова. – Але я адмовілася. З гаспадаркі ў мяне сем катоў, шкада пакідаць іх, ды і сама пакуль неяк спраўляюся з хатнімі клопатамі. Так што і газету буду выпісваць далей.

Паважаныя падпісчыкі! У кожным нумары газеты журналісты “Зары над Друццю” імкнуцца расказаць вам пра самае цікавае і карыснае. Заставайцеся і надалей разам з любімай газетай – падпісвайцеся на раёнку.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *