Атрымалі кампетэнтныя адказы

У верасні Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных. У рамках супрацоўніцтва прадугледжаны сумесныя мерапрыемствы па наглядзе і грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы, сярод якіх значыцца і правядзенне сумесных прыёмаў грамадзян.

Безимени-1

Першы такі прыём прайшоў у Бялынічах. Жыхароў раёна з набалелымі пытаннямі прынялі прававы інспектар працы ФПБ Наталля ГРЫШКОВА, намеснік пракурора раёна Дзяніс КАТКАВЕЦ і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК.

Па кансультацыю да іх звярнуліся шэсць чалавек. Былі разгледжаны пытанні прыцягнення да працы ў выхадныя дні і кампенсацыі за яе, прадастаўлення працоўнага месца пасля заканчэння тэрміновай службы ў арміі і сацыяльнага водпуску, скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка за з’яўленне на рабочым месцы ў стане алкагольнага  ап’янення i iнш.

Усе грамадзяне, якія звярнуліся на прыём, атрымалі кампетэнтныя адказы на свае пытанні.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *