Можна прагаласаваць датэрмінова

Прагаласаваць датэрмінова на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў можна будзе з 13 па 17 лютага 2018 года. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.

Датэрміновае галасаванне будзе праводзіцца з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Датэрмінова аддаць свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата могуць выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання 18 лютага не патрабуецца.

“Калі ў дзень выбараў вы будзеце знаходзіцца за мяжой, рэкамендуем пры наяўнасці магчымасці прагаласаваць датэрмінова, паколькі ў адрозненне ад выбараў Прэзідэнта і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў стварэнне ўчасткаў для галасавання за межамі рэспублікі не прадугледжана”, – адзначаецца ў паведамленні ЦВК.

Галасаванне 18 лютага будзе арганізавана з 8.00 да 20.00. Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўваходзіць                 у спісы, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або аднаго з дакументаў, што выдадзены ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі краіны. Гэта ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, пасведчанне кіроўцы, пенсійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкі білет, даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), від на жыхарства (для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).

Калі выбаршчык па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне дома. З такой просьбай можна звярнуцца самастойна або праз суседзяў, сваякоў з 4 студзеня 2018 года, а 18 лютага – не пазней 18.00. Прычыну немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання афіцыйна пацвярджаць таксама не патрабуецца.

Пры знаходжанні ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, выбаршчык мае права прагаласаваць на ўчастку, створаным непасрэдна па месцы адпачынку (лячэння).

Больш за 18 тысяч дэпутатаў мясцовых саветаў выберуць у Беларусі 18 лютага 2018 года. Вылучэнне кандыдатаў праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Згодна з заканадаўствам краіны, на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той кандыдат, які набраў большасць галасоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *