Родныя краявіды вачыма замежных мастакоў

Не так даўно на Магілёўшчыне  прайшоў ХХII Міжнародны пленэр па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Вітольда БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ.

Безимени-1

Пленэр сабраў дваццаць два таленавітых, яркіх, самабытных майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Індыі, Ізраіля, Сербіі, Літвы, Кітая і Арменіі, якія на працягу двух тыдняў працавалі на Бялыніччыне.

Вынікі іх творчасці можна пабачыць на карцінах, якія яны напісалі за гэты час. Пасля завяршэння пленэра першымі работы мастакоў убачылі магіляўчане. А ўжо з пачатку мінулага тыдня такая магчымасць з’явілася і ў жыхароў Бялыніччыны – 17 карцін розных аўтараў каля месяца будуць экспанавацца ў раённым мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

– Гэта вялікі гонар для нас, – адзначыла дырэктар музея Іна ІГНАТОВІЧ. – Прыемна, што наш горад стаў другім, дзе размясцілі падобную выставу.

У бялынічан ёсць магчымасць убачыць на палатне тое, што кожны дзень яны назіраюць ужывую, ідучы на працу або проста гуляючы па родным горадзе.

За гэты час супрацоўнікі музея плануюць правесці шэраг экскурсій для вучняў устаноў адукацыі раёна, а таксама з задавальненнем раскажуць пра работы мастакоў усім жадаючым. Таксама яны адзначылі, што найбольшую ўвагу наведвальнікаў прыцягвае карціна “Дрэва ля ракі” індыйскага мастака Роя АНІМЕША. Яна вылучаецца яркасцю фарбаў.

– Вельмі цікава паглядзець на гэтыя карціны, таму што ведаем амаль усе месцы, дзе яны былі напісаны і не раз бачылі мастакоў за працай над імі, – падзяліліся ўражаннямі сястрычкі Эвеліна ЛЮБІМАВА і Анастасія САНЬКОВА, якія зайшлі ў музей пасля наведвання бібліятэкі.

рой

церк

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *