Заўважыць кожнага вучня

“Праца – лепшы спосаб атрымаць асалоду ад жыцця”, — сцвярджаў філосаф Імануіл Кант. Гэты выраз у поўнай меры можна аднесці да Рыты ДУХОВІЧ, якая амаль 40 гадоў жыцця аддала педагагічнай дзейнасці ў Галоўчынскай СШ і Кудзінскай базавай школе.

Безимени-1

Нягледзячы на тое, што прадметы, якія яна выкладала, фізіка і матэматыка, самі па сабе даволі складаныя, ёй удавалася зацікавіць вучняў, падмацоўваючы іх веды прыкладамі з паўсядзённага жыцця.

Настаўніца ўмела знайсці падыход не толькі да дзяцей. Яна лёгка наладжвала стасункі і з педкалектывам, і з кіраўнікамі розных узроўняў, і з аднавяскоўцамі.

— Галоўнае, заўважыць чалавека. І дапамагчы яму па меры сіл, — не аднойчы паўтарала Рыта Мікалаеўна.

Акрамя педагагічнай дзейнасці і класнага кіраўніцтва, выконвала і грамадскія абавязкі. Шмат гадоў яна ўзначальвала прафсаюзную пярвічку Галоўчынскай СШ.

Зараз Рыта Мікалаеўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але былыя калегі не забываюць яе, наведваюць, запрашаюць на школьныя святы.

Днямі актывісты прафсаюзнай пярвічкі Галоўчынскай СШ на чале са старшынёй Інай ГАЛАЎНЁВАЙ завіталі да настаўніцы-ветэрана ў госці з кветкамі і падарункамі, павіншавалі яе з юбілеем, падзяліліся апошнімі навінамі. Нягледзячы на ўзрост і праблемы са здароўем, Рыта Мікалаеўна захавала аптымізм і бадзёрасць, актыўна цікавіцца школьным жыццём.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *