Далучыліся да мастацтва

Штогод супрацоўнікі раённага мастацкага музея імя В.К. БялыніцкагаБірулі напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў праводзяць бясплатную экскурсію для жыхароў ДІСІ. Гэты год не стаў выключэннем, больш за дзесяць чалавек акунуліся ў свет мастацтва.

Безимени-1

Старшы навуковы супрацоўнік Святлана АРЛОЎСКАЯ правяла для іх экскурсію па выставачных залах музея, пазнаёміла гасцей з карцінамі і творчасцю В.К. Бялыніцкага-Бірулі, а таксама мастакоў-землякоў Ларысы ЖУРАВОВІЧ і Віктара АЛЬШЭЎСКАГА.

Акрамя таго, жыхары ДІСІ паглядзелі выставу карцін, якія былі напісаны мастакамі з дзевяці краін свету падчас ХХII Міжнароднага пленэра па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, прысвечанага 145-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі і Расіі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *