Даляталіся
Панядзелак, 4 снежня, стаў для некаторых вадзіцеляў сапраўдным “днём бляшаначніка”.
А палове сёмай раніцы на аўтадарозе Магілёў-Мінск запар адбылося некалькі ДТЗ. Малады магіляўчанін, кіруючы “Фальксвагенам”, не ўлічыў умоў надвор’я і з’ехаў у кювет. Непадалёку спыніўся грузавік ГАЗ, і вадзіцель выйшаў з яго, каб аказаць дапамогу пацярпеламу. А літаральна праз паўгадзіны на прыпаркаваны на ўзбочыне дарогі аўтамабіль наехаў грузавы “Форд”. Усе транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
У той жа дзень а дзясятай раніцы жыхар Шклоўскага раёна на аўтамабілі “Фальксваген” не ўлічыў неспрыяльныя ўмовы надвор’я і з’ехаў у кювет. Транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.
АДАІ РАУС заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць максімальна ўважлівымі ў снегапад. Заўсёды ўлічвайце ўмовы надвор’я, калі выпраўляецеся ў дарогу альбо выконваеце манеўрыраванне на аўтатрасе. Не спяшайцеся, помніце, што той, хто “лятае”, даўжэй адпачывае на бальнічным ложку.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.