17 снежня – дзень утварэння падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі

17 снежня 1920 года па рашэнні ІІ Усебеларускага з’езда Саветаў быў створаны наркамат унутраных спраў БССР, а ў яго складзе – аддзел замежных падданых. Гэта падраздзяленне рэгістравала іншаземцаў, выдавала ім дазвол на ўезд у Беларусь, від на жыхарства ў нашай рэспубліцы. Тады ж былі прыняты меры па дакументаванні грамадзян БССР, выдачы ім пашпартоў.

За працяглы час існавання гэтай службы шмат разоў мянялася яе назва. У пасляваенны перыяд існавалі два аддзяленні – пашпартнае і віз і рэгістрацый. У 1993 годзе іх аб’ядналі ў адзіную пашпартна-візавую службу. З 2004 года падраздзяленне атрымала новую назву – група па грамадзянстве і міграцыі.

Асаблівасцю ГГіМ райаддзела міліцыі з’яўляецца невялікі склад падраздзялення – усяго 3 чалавекі, у кампетэнцыю якіх, тым не менш, уваходзіць выкананне болей за 50 адміністрацыйных працэдур.

Курыруе і арганізуе работу групы старшы інспектар, старшы лейтэнант міліцыі Вольга ШАЎЧОНАК, якая таксама ажыццяўляе кантроль за знаходжаннем іншаземцаў на тэрыторыі раёна.

Па пытаннях выдачы, абмену, страты пашпарта, выезду за мяжу на пастаяннае месца жыхарства, рэгістрацыі па месцы жыхарства і месцы знаходжання, зняцця з рэгістрацыйнага ўліку грамадзяне звяртаюцца да інспектара групы, лейтэнанта міліцыі Галіны СТАРАВОЙТАВАЙ.

Вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва Наталля ПІШЧУЛЁВА ўносіць свой уклад ў фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы краіны – персанальнай базы дадзеных грамадзян.

Што ж да лічбаў, то большасць зваротаў грамадзян у падраздзяленне звязана з выдачай пашпартоў (з пачатку года – 1707). Таксама сёлета зарэгістраваны па месцы жыхарства і месцы знаходжання 863 чалавекі. На часовае знаходжанне, да 90 сутак, у раён прыбылі 129 замежных грамадзян, працягнулі тэрмін знаходжання да 1 года – 19. Дазвол на пастаяннае пражыванне атрымалі 10 чалавек. У асноўным гэта жыхары блізкага замежжа – Расійскай Федэрацыі, Украіны, а таксама Азербайджана, Арменіі. Від на жыхарства атрымалі 80 замежных грамадзян.

Ігнат ШУМЕЙКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *