Асцярожна, піратэхніка!

Напярэдадні Новага года кожны хоча зрабіць свята яркім і незабыўным з дапамогай петард, салютаў і іншых вогненных забаў, забываючыся на небяспеку ўзнікнення пажару і атрымання цяжкіх траўм.

Салюты, бенгальскія агні набывайце толькі ў спецыялізаваных магазінах, якія маюць ліцэнзію на продаж піратэхнікі. Патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза “Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў” альбо  пратакол пацвярджэння класа пажаранебяспечнасці, выдадзены НДІ ПБ і НС МНС Рэспублікі Беларусь ці ДНВА   ПМ (Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі). Перад выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў абавязкова азнаёмцеся з інструкцыяй і прыміце ўсе рэкамендаваныя меры бяспекі.

МНС нагадвае асноўныя патрабаванні бяспечнага запуску піратэхнікі: размяшчайце выраб на роўнай паверхні не бліжэй за 30 метраў ад людзей, будынкаў, дрэў, дарог; распраўце кнот; абавязкова прыміце меры па недапушчэнні перакульвання вырабу ў час яго запуску; падпаліце канец кнота з наветранага боку на адлегласці выцягнутай рукі і адыдзіце на бяспечную адлегласць, спінай павярнуўшыся да вырабу.

Асаблівую ўвагу дарослых хацелася б звярнуць на выкарыстанне піратэхнікі дзецьмі. Дзеля жарту яны кідаюць петарды адзін аднаму ў капюшоны альбо пад ногі мінакоў.

Трагедыя адбылася ў гэтым годзе ў Мінску. У руках сямігадовага хлопчыка выбухнула петарда, і ў дзіцяці былі пашкоджаны вочы і пальцы рук. У той жа дзень яму зрабілі аперацыю на вачах.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *