Прадухілім злачынствы разам

У бягучым годзе на тэрыторыі нашай вобласці назіраецца рост крадзяжоў з дачных дамоў. Асаблівую актуальнасць гэта злачынства набывае ў восеньскі і зімовы перыяды, калі домаўладанні застаюцца без нагляду гаспадара.

У нашым раёне сёлета таксама зарэгістраваны крадзяжы маёмасці з дваровых пабудоў дачных дамоў. Як правіла, такія злачынствы робяцца шляхам выбівання ўваходных дзвярэй, пашкоджання замкоў, разбіцця шкла ў вокнах.

Злодзеі выносяць каштоўныя рэчы, электраапаратуру, прадукты харчавання, спіртныя напоі, прадметы з каляровага і чорнага металу. Такія злачынствы часцей за ўсё робяцца на дачах. Напрыклад, у кастрычніку неўстаноўленая асоба шляхам зрыву навяснога замка скрала з лецішча грамадзянкі В. два электраматоры, метал і іншую маёмасць.

Падобны выпадак быў зарэгістраваны і ў канцы жніўня бягучага года. З дачнага домаўладання грамадзяніна Х. невядомы скраў пыласос і два палімерныя вядры.

У ходзе аналізу і даследавання зробленых злачынстваў было ўстаноўлена, што адной з прычын іх з’явілася неналежная ўвага грамадзян да захаванасці сваёй маёмасці.

Гаспадарам домаўладанняў варта нагадаць, што для таго, каб прадухіліць злачынныя пасягальніцтвы на іх лецішчы, неабходна:

– тэрмінова ўмацаваць дзверы, вокны і іншыя месцы магчымага пранікнення злачынцы, па неабходнасці дадаткова абсталяваць жылыя памяшканнi замыкальнымі прыладамі, металічнымі рашоткамі і ахоўнай сігналізацыяй;

– у асенні і зімовы перыяды ўсе каштоўныя рэчы забраць з сабой;

– па магчымасці даручыць знаёмым мясцовым жыхарам ажыццяўляць нагляд за сваёй дачай.

Уласнікам дачных дамоў трэба ўсвядоміць той факт, што ў выпадку эканоміі на бяспецы сваёй маёмасці ёсць усе ўмовы страціць у некалькі разоў больш!

Звяртаюся да ўсіх жыхароў раёна з пераканаўчай просьбай: калі вы сталі сведкай або відавочцам крадзяжу з дачных домаўладанняў, валодаеце пра гэтыя факты якой-небудзь інфармацыяй, паведаміце ў міліцыю па тэлефонах: 102, 51-940, 51-956. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Памятайце, што толькі сумеснымі намаганнямі міліцыі і добрасумленных грамадзян можна ў поўнай меры абараніць свае дамы, асабістую маёмасць ад злачынных пасягальніцтваў.

Аляксандр

БАЛДЫШЭЎСКІ,

начальнік аддзялення

крымінальнага вышуку РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *