Галоўны дакумент

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – дакумент, які пацвярджае асобу грамадзяніна на тэрыторыі нашай краіны і за яе межамі, грамадзянства і права яго ўладальніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд назад.

У адпаведнасці з п. 19 арт. 2 Указа Прэзідэнта Беларусі ад 03. 06. 2008 года № 294 “Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, галоўны дакумент абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту.

У адпаведнасці з п. 8 арт. 1 Указа Прэзідэнта ад 03. 06. 2008 года № 294 “Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, пашпарт з’яўляецца несапраўдным у выпадку:

– адсутнасці ў ім поўных даных альбо яго падробкі;

– заканчэння тэрміна яго дзеяння; 

– немагчымасці ідэнтыфікацыі даных альбо сродкаў абароны бланка дакумента;

– неабходнасці яго абмену пасля заканчэння аднаго месяца з дня змянення прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;

– падачы ўладальнікам гэтага дакумента заявы аб яго страце ў орган ўнутраных спраў або Міністэрства замежных спраў;

– неабходнасці абмену пашпарта пасля заканчэння аднаго месяца з дня падачы заявы на выдачу дакумента, які пацвярджае асобу;

– прыняцце органам унутраных спраў, Міністэрствам замежных спраў, дыпламатычным прадстаўніцтвам альбо консульскай установай рашэння аб прызнанні дакумента несапраўдным у выпадку: страты ўладальнікам пашпарта права на яго выкарыстанне; выдачы новага пашпарта, да заканчэння тэрміну дзеяння раней выдадзенага; паведамлення ўладальнікам непраўдзівых звестак ці прадстаўлення падробленых альбо несапраўдных дакументаў пры прыняцці рашэння аб выдачы пашпарта.

У адпаведнасці з пунктам 25 Указа Прэзідэнта ад 03. 06. 2008 года № 294 “Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, грамадзянін мае права менш чым за адзін год да заканчэння тэрміна дзеяння пашпарта звярнуцца для яго абмену ў дзяржаўны орган, іншую дзяржаўную арганізацыю па месцы жыхарства.

Пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, альбо па несапраўдным пашпарце караецца папярэджаннем ці штрафам у памеры да 4-х базавых велічынь.

Галіна СТАРАВОЙТАВА,

інспектар ГГіМ РАУС.  

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *