Прыгавор застаўся без змен

Уступіў у сілу прыгавор суда раёна ў дачыненні да вадзіцеля, чыё кіраванне транспартным сродкам у сакавіку бягучага года пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання і смерць чалавека.

Грамадзянін Б. парушыў патрабаванні пп. 9.5 п. 9, п. 87, пп. 194.7 п. 194 Правіл дарожнага руху. Ён кіраваў уласным аўтамабілем, у якім на задняй восі былі ўстаноўлены шыны з розным малюнкам пратэктараў. На пярэднім сядзенні ён перавозіў не прышпіленага рамянём бяспекі пасажыра К.

Б. не ўлічыў, што дарога была пакрыта снегам, не знізіў хуткасць і таму не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён правым бокам сутыкнуўся з сустрэчнай машынай, што рухалася з боку вёскі Восліўка. Ім кіраваў Ш., на пасажырскім сядзенні знаходзіўся пасажыр Н.

У выніку ДТЗ пасажыр К. атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх наступіла яго смерць на месцы ДТЗ. Н. атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Раённы суд прызнаў Б. вінаватым у дарожнай аварыі. Згодна з ч. 2 арт. 317 КК, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2-гадовы тэрмін у папраўчай калоніі з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам на 5 гадоў. Пастаноўлена таксама спагнаць з Б. 30000 рублёў кампенсацыі за прычыненне маральнай шкоды пацярпеламу К. і 1000 рублёў на карысць пацярпелага Н.

Абвінавачаны Б. падаў апеляцыйную скаргу, дзе пазначыў, што яму прызначана вельмі суровае пакаранне.

Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пакінула прыгавор суда Бялыніцкага раёна без змен. Апеляцыйная скарга  Б. засталася без задавальнення, прыгавор уступіў у законную сілу.

Наталля НІКАЛАЕНКА,

памочнік пракурора раёна.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *