Выявілі парушэнні ў гандлі

Магілёўская абласная інспекцыя Дзяржстандарту праверыла стан і правілы прымянення вагавымяральных прыбораў у гандлёвых аб’ектах і на рынках вобласці.

Больш за 81 % індывідуальных прадпрымальнікаў парушалі правілы карыстання прыборамі пры продажы тавару спажыўцам, а гэта 182 з 202 правераных гандлёвых аб’ектаў на 14 рынках Магілёўшчыны. Пры гэтым 20 % вагаў і гір не прайшлі праверку альбо  эксплуатаваліся тэхнічна няспраўнымі.

Яны не мелі пацверджання прыгоднасці, на іх адсутнічалі знак і галаграфічная налепка, якія сведчаць пра своечасовае праходжанне праверкі.

Быў адзначаны нездавальняючы стан вагаў і гір на ГУП “Цэнтральны рынак г. Магілёва” – 12 адзінак, міні-рынак 30 гадоў Перамогі – 8, ААТ “Крычаўскі рынак” – 4, рынак Шклоўскага райста – 7.

Прадаўцы парушалі патрабаванні да ўстанаўлення вагаў. Яны павінны быць размешчаны па ўзроўні, на трывалым, устойлівым гарызантальным месцы.

Адзначаны выпадкі, калі вагі загрувашчвалі таварам, і пакупнікі не маглі бачыць працэс  узважвання.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў выпісана больш за 40 прадпісанняў і 306 рэкамендацый. Аштрафаваны 64 фізічныя асобы на суму 6532 рублі.

Васіль ЗАЙЦАЎ,

начальнік Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *