Навагодні настрой

У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА наведаў навагодні ранішнік, які ладзіўся для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Безимени-1

Навагодняя ёлка-прыгажуня, чароўныя гукі мелодый, песні, вершы, карагоды… Дзед Мароз, Снягурка і Снегавічок. Гэта свята заўсёды кранае сваёй цеплынёй і сардэчнасцю як дзяцей, так і дарослых.

Разам з кіраўніком раёна выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі павіншавалі з Новым годам і Калядамі, пажадаўшы ім шчасця, міру, здароўя, і таксама ўручылі падарункі дырэктар ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Святлана    ГАЛАНАВА, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, прадстаўнік прыватнага прадпрыемства “Альфазварка”, супрацоўнік РАНС Ілья ЦІКУНОЎ.

 

Мікалай Кадаценка адзначыў, што акцыя “Нашы дзеці” аб’ядноўвае ўсіх. І кожны можа ўнесці свой уклад, дапамагчы нешта купіць для дзяцей.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *