Недахопы ў льнаводстве

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі па пытаннях працы льняной галіны рэгіёна.

 Мясцовымі органамі ўлады прымаюцца меры па стварэнні належных умоў для функцыянавання арганізацый, якія вырошчваюць і перапрацоўваюць лён. Хоцімскі, Горацкі і Мсціслаўскі льнозаводы па тэхнічна-эканамічных паказчыках уваходзяць у лік лепшых у краіне.

Разам з тым у галіне ёсць шматлікія рэзервы для яе развіцця.

Ільновырошчвальныя арганізацыі дапускаюць парушэнні галіновага рэгламенту. У іх ліку недастатковая апрацоўка зямель гліфасатамі, правядзенне замест асенняга пад’ёму зябліва вясенняга ўзворвання, зацягванне тэрмінаў сяўбы, цераблення і падымання трасты, недастатковае ўнясенне мінеральных угнаенняў.

У бягучым годзе ў вобласці не выканана даручэнне Главы дзяржавы аб вытворчасці льнотрасты сярэднім нумарам 1,5.

Нароўні з неспрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі зацягванне тэрмінаў правядзення палявых работ абумоўлена і недахопам у рэгіёне 50 адзінак спецыялізаванай сельгастэхнікі.

Недастатковыя якасць і аб’ёмы льну абумовілі невыкананне тэхналагічных нарматываў пры яго перапрацоўцы, а гэта прывяло да неэфектыўнага выкарыстання  абсталявання па вытворчасці льновалакна, у тым ліку высокапрадукцыйнай бельгійскай лініі на Шклоўскім ільнозаводзе, а таксама непрытрымліванне графікаў пастаўкі льновалакна на Аршанскі льнокамбінат.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *