Падарылі радасць

интернатНавагоднія святы больш за ўсё чакаюць дзеці, бо менавіта ў гэтыя дні спаўняюцца іх самыя            запаветныя мары.

Не засталіся па-за ўвагай і тыя дзеці, якія знаходзяцца без апекі бацькоў, выхоўваюцца ў дапаможнай школе-інтэрнаце і Старасельскім дзіцячым прытулку. У ролі добрых чараўнікоў для іх выступілі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны, раённых, абласных і рэспубліканскіх арганізацый прафсаюзаў.

Днямі ў дзіцячую дапаможную школу-інтэрнат завіталі сакратар па міжнароднай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ганна ВАРФАЛАМЕЕВА і старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Выхаванцы школы-інтэрната атрымалі ад іх у падарунак шмат карысных рэчаў: прасы, прасавальныя дошкі, сушылкі для бялізны, тэлевізары і салодкія пачастункі.

Для гасцей, сваіх сяброў і педагогаў падлеткі прадставілі святочную канцэртную праграму.

Эстафета дабрыні прадоўжылася і ў вёсцы Стараселле, дзе для выхаванцаў сацыяльнага прытулку, пачатковай школы і дзіцячага садзіка адбыўся святочны навагодні ранішнік. Па даўняй традыцыі на яго завіталі прадстаўнікі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, ААТ “ААБ Беларусбанк”, ААТ “Новая Друць”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райаддзела Следчага камітэта, РК ГА “БРСМ”. Дзеткі пабывалі ў самай сапраўднай навагодняй казцы, якую зрабілі іх педагогі, і акрамя “салодкіх” падарункаў атрымалі канцтавары, развіваючыя гульні, спартыўны інвентар і фотаапарат.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *