Па 22 снежня супрацоўнікамі РАУС было праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Прыгарадны цягнік”

Па 22 снежня супрацоўнікамі РАУС было праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Прыгарадны цягнік”, накіраванае на забеспячэнне грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у цягніках рэгіянальных ліній, на чыгуначных станцыях   і прыпыначных пунктах.

Хацелася б яшчэ раз нагадаць элементарныя правілы бяспекі:

  • пешаходы павінны пераходзіць чыгуначныя шляхі толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі;
  • перад пераходам рэльсаў па пешаходным насціле неабходна пераканацца ў адсутнасці паблізу цягніка, лакаматыва або вагонаў. Пры іх набліжэнні варта спыніцца, прапусціць іх і толькі тады прадоўжыць свой шлях.

Катэгарычна забараняецца:

  • хадзіць па чыгуначных пуцях;
  • пераходзіць або перабягаць праз іх перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў;
  • пераходзіць чыгунку адразу пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці следавання сустрэчнага цягніка;
  • пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбауме, чырвоным святлафоры пераезнай сігналізацыі;
  • праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі.

У адпаведнасці з арт. 18.3. ч. 5. КоАП “Праход па чыгуначных пуцях у непрызначаным месцы”, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзвюх дзясятых да дзвюх базавых велічынь. А па арт. 18.15. “Парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду” – ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.

Аляксандр КРОЛ,

старшы інспектар

па дазваляльнай

рабоце ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *