Напярэдадні Новага года ў Бялынічах адкрылі “Еўраопт”

Напярэдадні Новага года ў Бялынічах адкрылі “Еўраопт”. На ўрачыстую цырымонію адкрыцця каля ганка крамы сабралася больш за сотню патэнцыйных пакупнікоў.

дед

Знаходзячыся ў асяроддзі вялікай колькасці людзей, складвалася ўражанне, быццам гэта адзіная крама ў горадзе. Усе з нецярпеннем чакалі моманту, каб хутчэй трапіць у яе і дакупіць усё неабходнае да надыходзячага свята.

Работнікі Цэнтра культуры падарылі прысутным добры настрой і зарадзілі пазітывам. Бялынічане танцавалі, спелі з Дзедам Марозам і Снягуркай песню “В лесу родилась ёлочка”.

Пасля культурнай праграмы дырэктары па маркетынгу гандлёвай сеткі “Еўраопт” Ігар ВАРАБ’ЁЎ і філіяла ТАА “Еўрагандаль” у г. Магілёў Уладзімір ДЭКАНСКІ, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Алена СЕЛІВЕСТРАВА перарэзалі чырвоную стужку.

– Да канца 2017, – адзначыў Уладзімір Дэканскі, – гандлёвымі аб’ектамі “Еўраопт” былі ахоплены практычна ўсе раённыя гарады Магілёўшчыны. Заставаліся толькі Бялынічы, Шклоў і Хоцімск. Сёння “Еўраопт” з’явіўся і ў Бялынічах.

З адкрыццём новай крамы ў гандляроў нашага горада з’явілася значная канкурэнцыя, а ў жыхароў – права выбару.

касса

– Раней часта ездзіла за прадуктамі ў Магілёў, – расказала бялынічанка Марыя ШУСЦІКАВА. – Зараз буду сюды прыходзіць. Таксама гуляю ва “Удачу в придачу”. Праўда, пакуль нічога не выйграла…

– Хацелася б, вядома, каб месца ў гандлёвай зале пабольш было, цеснавата, а так асартымент разнастайны, ёсць з чаго выбраць, – заўважыла пакупніца Любоў СУВІТ.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *