Зорны час для таленавітых і крэатыўных

У калектыве СВК “Калгас “Радзіма” ўмеюць не толькі ўзорна працаваць. Яшчэ працаўнікі сельгасарганізацыі ладзяць цудоўныя святы, дзе кожны можа праявіць свае творчыя здольнасці. Такой своеасаблівай “фабрыкай зорак” стаў конкурс “Нашы таленты”, які некалькі гадоў запар праходзіць паміж работнікамі структурных падраздзяленняў сельгаскааператыва.

Новосёлки

Вырошчваць хлеб, араць зямлю, даглядаць жывёлу… Колькі ў селяніна складаных і адказных абавязкаў, якія паўтараюцца з году ў год. І, здаецца, што знайсці месца для творчасці ў гэтым коле падзей проста немагчыма.

Але ў апошнія дні адыходзячага года механізатары, жывёлаводы, паляводы і спецыялісты СВК “Калгас “Радзіма” на невялікі час становяцца зоркамі эстрады. Днямі на сцэне мясцовага Цэнтра культуры яны паказалі лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці. Не было роўных у вакальным жанры калектыву спецыялістаў гаспадаркі, якія прадставілі гледачам творчы нумар “Цыгане едуць”. У намінацыі “Мастацкае чытанне” перамогу  атрымала педагог Вішоўскай СШ Марына ПЛЕХАВА. Разам з вучнямі школы яна зрабіла інсцэніроўку прыгожага зімовага верша.

Больш за ўсё падчас конкурсу быў прадстаўлены тэатральны жанр, таму і прызавых месцаў для ўдзельнікаў было чатыры. Чацвёртай прэміі ўдастоіліся працаўнікі Навасёлкаўскага МТК, трэцяе месца дасталася дуэту Ларысы САРОКІНАЙ і Сяргея ПІКАСА, якія паказалі сцэнку “Дурыкінскія войскі”, другое – калектыву Ермалавіцкага МТК, а першай стала гумарыстычная мініяцюра “Прадзюсар” у выкананні брыгады па працаёмкіх працэсах. Абсалютнымі пераможцамі ў намінацыі “Танец” сталі Дзіяна і Сяргей ГАНЧАРУКІ.
Девочки

танец

Таксама падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі творчага спаборніцтва сярод структурных падраздзяленняў на лепшае ўпрыгожанне рабочых месцаў да Навагодніх свят. Працаўнікі сельгаскааператыва і тут уразілі журы крэатывам. Як адзначыў старшыня журы Міхаіл СКУСАЎ, з кожным годам выбіраць самых-самых становіцца ўсё складаней. Таму на гэты раз адзначаны грашовымі прэміямі былі практычна ўсе калектывы структурных падраздзяленняў, а першых месцаў удастоіліся калектывы МТФ вёсак Саглассе, Лямніца і машынны двор гаспадаркі.

Яшчэ адным прыемным сюрпрызам для гледачоў стаў парад снегавікоў. Званне самага крэатыўнага снегавіка атрымаў Аляксей ЛЯНЧЭЎСКІ, самага “заваднога” – Аксана ЗЯЗЮЛІНА, тытул Снегавіка-2017 дастаўся Наталлі ГАРБУЗАВАЙ.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *